Вяртанне квіткоў

Вяртанне ўваходнага квітка па ініцыятыве грамадзяніна альбо юрыдычнай асобы ажыццяўляецца не паздней чым за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры: глава 22, артыкул 217, пункт 5). Пры гэтым грамадзяніну альбо юрыдычнай асобе, якія вярнулі квіток, кампенсуецца 75 працэнтаў кошту білетаў (Загад тэатра № 265, пункт 7).

Калі днём правядзення мерапрыемства з'яўляецца 10-е чысло месяца, то апошнім днём вяртання квітка будзе 8-е чысло месяца.

Для афармлення вяртання электронных квіткоў неабходна спампаваць і запоўніць заяву:
БЛАНК ЗАЯВЫ НА ВЯРТАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА КВІТКА
прыкласці копію чэка аб аплаце і раздрукаваны квіток (грашовыя сродкі вяртаюцца ў тэрмін ад 5 да 10 дзён).

Адправіць магчыма:
  • на электронную пошту: kupalabilet@mail.ru
  • па пошце: 220030, г. Мінск, вул. Энгельса, 7
  • магчыма вярнуць квіткі ў касе тэатра па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 7а 
  • квіткі, набытыя ў касах тэатра на мерапрыемствы іншых тэатраў вяртаюцца ў касе арганізатара мерапрыемства.

  • Сэрвісны збор (альбо паслуга касы) і паслуга рэзервавання не падлягаюць вяртанню.

  • Вяртанне ўваходнага квітка ў выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым ажыццяўляе арганізатар.

  • У выпадку адмены, замены, пераноса мерапрыемства квіткі прымаюцца да вяртання на працягу 7 (сямі) каляндарных дзён са дня мерапрыемства.





Інфармацыя па набыцці квіткоў
+375 (17) 367 - 17 - 17
Каса тэатра працуе з 10.00 да 19.00
вул.Энгельса, 7, Мінск, 220030 Рэспубліка Беларусь